У Ваўкавыскім раёне ў лесе знайшлі 16 скрынак з артылерыйскімі снарадамі
У лесе паблізу вёскі Замкавая Ваўкавыскага раёна ляснік, займаючыся падрыхтоўкай дрэў да высечкі, наткнуўся на закапаныя ў зямлю 18 скрыняў, у большасці з якіх знаходзілася вельмі небяспечнае змесціва.
Дзве скрыні аказаліся пустыя, а ў астатніх знаходзілася 82 45-мм артылерыйскія снарады часоў Другой сусветнай вайны.
Падобную знаходку, хоць і ў значна меншым памеры, «пашчасціла» мець і жыхарцы вёскі Вінкаўцы Лідскага раёна. Яна ў гэтую нядзелю падчас сельскагаспадарчых работ знайшла артылерыйскі снарад 152-га калібру.
Каментары