Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах
Сяргей Белы родам з украінскага Херсона, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. Цяпер яму пагражае да пяці гадоў новага тэрміну.
13.09.2024 / 07:00
Сяргей Белы. Фота: Укантакце
Сяргею Беламу 51 год. Родам ён з Херсона, але як мінімум з 1990-х жыў у Мінску. Усё жыццё працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях. Мае двух непаўналетніх дзяцей.
Белага затрымалі ў лютым 2023 года. На міліцэйскім відэа ён кажа, што пакідаў каментары ў тэлеграме і «прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце план «Перамога».
У першы раз яго асудзілі да пазбаўлення волі ў кастрычніку 2023 года. Тады яго абвінавачвалі ў «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Наступны суд над Сяргеем пачынаецца 27 верасня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Сяргею пагражае да пяці гадоў калоніі ў дадатак да мінулага тэрміна.
Судзіць яго будзе Міхаіл Макарэвіч. Ён прысудзіў толькі па вядомых адміністратыўках каля 1800 сутак арышту і 29000 рублёў штрафаў. Таксама асудзіў людзей па больш чым 30 палітычных крыміналках. Раней працаваў у Следчым камітэце.
Міхаіл Макарэвіч. Фота: тэлеграм-канал «Дзікае паляванне»
Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?
Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання