У Мінску прыгатавалі бясплатнае 30-метровае бурыта

10 верасня ў Мінску прайшоў фестываль мексіканскай культуры, дзе адным з ключавых момантаў было прыгатаванне гіганцкага бурыта — традыцыйнай стравы з мяккага пшанічнага праснака, у які загорнутая разнастайная начынка. Па словах арганізатараў, рол атрымаўся каля 30 метраў, а скручвалі яго ўсе разам, піша Telegraf.news.

11.09.2024 / 15:56

Мяркуючы па відэа, якое апублікаваў адзін з блогераў у тыктоку, мексіканскае бурыта складалася з праснака, сыру, зеляніны, чырвонага перцу, агурка, двух відаў падліўкі і, вядома ж, мяса.

Пасля таго, як начынку расклалі па ўсёй 30-метровай даўжыні тартыльі, беларусы сталі па абодва бакі сталоў і… пачалі адначасова скручваць гіганцкі рол.

@nashaniva 30-метраў бурыта ў цэнтры Мінска. БЯСПЛАТНА! #беларусь #еда #стритфуд #бургер #мексика #бурито #вкусно #готовка #рецепт #макдональдс #кфс #бургеркинг #минск #нашаніва ♬ Disappear - Maniak-B

Аднак у каментарах пад відэа не ўсе засталіся задаволеныя рэалізацыяй такой ідэі. Напрыклад, некаторыя пісалі, што ўтварылася жудасная цісканіна і людзі проста вырывалі кавалкі адзін у аднаго. Іншыя адзначылі, што з-за натоўпу ім не ўдалося ўбачыць нават стол, не тое што само бурыта.

«Усё жыццё рабілі гэта няправільна». Беларусы падзяліліся ў тыктоку дзіўным спосабам пераходу праз дарогу

Амерыканца накармілі беларускімі «далікатэсамі». Яго пашкадавалі нават беларусы

Турцыя запатрабавала абмежаваць у Еўропе дзёнер-кебабы

Nashaniva.com