Беларускі бодзібілдар, які харчаваўся сем разоў на дзень, памёр у 36 гадоў
Спынілася сэрца, выклікалі хуткую, але выратаваць не ўдалося.
11.09.2024 / 14:02
Фота: сацсеткі
Беларускі бодзібілдар Ілля «Голем» Ефімчук памёр ва ўзросце 36 гадоў, паведаміла яго жонка Ганна ў Instagram, піша РІА «Навіны».
«Сябры, з неверагодным болем у сэрцы павінна вам паведаміць, што Ілля пакінуў гэты свет. Раніцай 6 верасня яго сэрца спынілася дома, я была побач, выклікала хуткую, рабіла масаж сэрца пакуль яны былі ў дарозе. Хуткая прыехала вельмі хутка. На верталёце яго экстранна павезлі ў клініку. Увесь гэты час я малілася, у мяне была надзея на тое, што Ілюша апрытомнее. Кожны дзень я праводзіла побач з ім, у мяне была надзея, яго сэрца ўключылася на два дні, але сёння доктар паведаміў мне страшную навіну, што мозг памёр», — напісала Ганна Ефімчук.
Ілля важыў 158 кілаграмаў пры росце 185 сантыметраў. Спартсмен выконваў жым штангі лежачы з вагой 272 кілаграмы, яго рэкорд у прысядзе і станавай цязе — 317 кілаграмаў.
Бодзібілдар ладзіў паўнавартасны прыём ежы сем разоў на дзень і прытрымліваўся дыеты на 16 500 калорый.
Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл
Памерла актрыса Наталля Суворава