Латвія працягвае рэжым узмоцненай аховы мяжы з Беларуссю да канца года

Латвія вырашыла працягнуць рэжым узмоцненай аховы мяжы з Беларуссю да канца 2024 года, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў краіны.

10.09.2024 / 21:08

Фота: Памежная служба Латвіі

У паведамленні сказана, што Кабінет міністраў 10 верасня другі раз прыняў рашэнне, звязанае з працягваннем рэжыму ўзмоцненай аховы мяжы з Беларуссю да 31 снежня 2024 года.

Гэты рэжым будзе дзейнічаць на тэрыторыі Лудзенскага, Аўгшдаўгаўскага і Краслаўскага краёў. Акрамя таго, яны закрануць Даўгаўпілс і Каўнацкую воласць Рэзекненскага краю.

Гаворыцца, што пастанова была выдадзена ў мэтах забеспячэння недатыкальнасці дзяржаўнай мяжы, прадухілення пагроз, а таксама з улікам таго, што на мяжы Латвіі і Беларусі фіксуецца вялікая колькасць выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы ці прынамсі спробаў перасячэння.

У Латвіі паказалі фота дрона, які ўпаў на ўсходзе краіны

Беспілотнік, які ўпаў у Латвіі, быў начынены выбухоўкай

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Nashaniva.com