Як расійскія вайскоўцы перастралялі адзін аднаго — драматычная гісторыя з-пад Луганска

Расійскія следчыя разабраліся ў абставінах забойства чатырох вайскоўцаў з Башкартастана, якое адбылося ў жніўні 2023 года.

08.09.2024 / 19:35

Расійскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота AP Photo / Alexei Alexandrov

Галоўны персанаж у гісторыі — лейтэнант Раміль У. з пазыўным Самурай, які кіраваў атрадам «Ватан», піша расійская «База».

@nnmediareport Чем все закончилось #россия #курск #украина #всу #зсу #путин #зеленский ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Гэты Самурай прыехаў у пункт дыслакацыі свайго атрада, пастроіў падначаленых і абраў з іх тых, хто, на яго думку, былі п'янымі. Налічылася сем чалавек — Святы, Раф, Якудза, Фікс, Рэн, Кір і Муха. Як паказала пасля экспертыза, як мінімум Якудза і Раф былі цалкам цвярозыя.

Самурай вырашыў жорстка пакараць падначаленых: па яго загадзе ў іх адабралі зброю, кожнага прывязалі да дрэва і збілі. Збіваў і ён сам — прыкладам, нагамі і палкай. Пасля гэтага сеў са сваім кіроўцам Рухам у грузавік і з’ехаў. Але гісторыя толькі пачыналася.

Праз час Самураю патэлефанаваў адзін з вайскоўцаў і паведаміў, што некалькі чалавек, прывязаных да дрэваў, змаглі вызваліцца. А неўзабаве на дарозе ён сустрэў іншых вайскоўцаў, якія расказалі, што ў яго лагеры адбылося забойства — загінуў вайсковец з пазыўным Артыст. Хто менавіта забіў Артыста, лейтэнант высвятляць не стаў — устанавіў на кузаў грузавіка кулямёт і загадаў кіроўцу ехаць назад.

Прыехаўшы да лагера, Самурай стаў крычаць, каб усе тыя, хто адвязаліся і схаваліся ў лесе, выйшлі, інакш ён адкрые агонь з кулямёта. Паказаліся трое: Святы, Раф і Якудза. Лейтэнант пачаў пытацца пра забітага Артыста, але тыя нічога не адказалі. Тады Самурай зноў прывязаў іх да дрэў і збіў. Прыкладна ў гэты час знайшлі цела Артыста.

Тады Самурай загадаў пагрузіць цела загінулага і ледзь жывых Святога, Рафа і Якудзу ў грузавік. Відавочцам ён паведаміў, што збітыя здзейснілі асабліва цяжкае злачынства, таму іх трэба вывезці ў штаб.

Аднак насамрэч іх вывезлі ў лес. Там Самурай узяў некалькі гранат і падарваў падначаленых. Двое загінулі адразу, трэцяга лейтэнант дабіў яшчэ адной гранатай. Целы вайскоўцаў спалілі. 

Пасля гэтага Самурай паведаміў, што падазраваныя вайскоўцы збеглі. Але праз некалькі дзён іх целы знайшлі, а самога лейтэнанта затрымалі.

Пазней стала ясна, што насамрэч Раф і Святы не мелі дачынення да забойства Артыста. Паводле даных следства, вайскоўца забіў Якудза разам з іншым вайскоўцам (ён ужо асуджаны на 13 гадоў).

Следства па справе скончылася. Лейтэнанту Рамілю-Самураю і яго кіроўцу Руху прад'яўленыя абвінавачванні ў забойстве, пры гэтым лейтэнант сваю віну не прызнаў, а ягоны кіроўца прызнаў часткова.

Былы вагнеравец расказвае дзецям пра сямейныя каштоўнасці. Яго судзілі якраз за забойства цэлай сям’і

У Пермскім краі забілі 27-гадовую дзяўчыну і яе 7-гадовую дачку. У забойстве падазраецца баец ПВК «Вагнер»

Былы баец ПВК «Вагнер» атрымаў 23 гады за забойства — і праз 8 дзён зноў пайшоў на вайну

«Знатныя кілеры ўжо катаюцца па горадзе». У расійскім СК расказалі пра памілаваных Пуціным забойцаў

Nashaniva.com