У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы

Пра намер адкрыць у кастрычніку ў Мінску храм Армянскай апостальскай царквы было заяўлена падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі 6 верасня міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым і старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым, паведамляе БелТА.

06.09.2024 / 16:04

Паводле слоў чыноўнікаў, гэта будзе не толькі храм, але і месца прыцягнення сацыяльна-культурнага жыцця, таму што на тэрыторыі таксама ўзводзіцца будынак нядзельнай школы. У выніку тут паўстане, маўляў, цэлы духоўны комплекс Армянскай апостальскай царквы.

Будаўніцтва храма Армянскай апостальскай царквы пачалося ў жніўні 2022 года па вуліцы Філімонава ў Мінску на добраўпарадкаваным участку 0,42 га і цяпер набліжаецца да завяршэння.

Храм вылучаецца сваім архітэктурным абліччам у армянскай нацыянальнай стылістыцы, ён зроблены пераважна армянскімі майстрамі і з матэрыялаў, прывезеных з Арменіі.

Затрыманая ў Арменіі беларуска ўжо можа свабодна пакінуць краіну

Пасольства Беларусі ў Арменіі закідалі яйкамі і памідорамі ВІДЭА

МЗС Беларусі выклікала армянскага дыпламата і паскардзілася на кідальнікаў гародніны і яек

Nashaniva.com