Пад Барысавам гарэў завод «Белджы». Давялося эвакуяваць аўтамабілі
Агонь пашкодзіў стэлажы і сцяну ангара.
05.09.2024 / 13:24
Скрыншот відэа: МНС
У вёсцы Гарэліца Барысаўскага раёна гарэў завод «Белджы», які вырабляе аўтамабілі.
Работнікам прадпрыемства давялося эвакуяваць машыны, каб выратаваць іх ад агню. У выніку пажар пашкодзіў стэлажы, складаваныя на іх дэталі, прызначаныя для ўтылізацыі, і частку брызентавай сцяны ангара.
Ратавальнікі ліквідавалі агонь. Пацярпелых, паводле звестак МНС, няма. Цяпер высвятляецца прычына ўзгарання.
У выніку падзення абломкаў збітага беспілотніка ў Гомелі загарэўся склад
У Горацкім раёне падчас пажару загінула пенсіянерка
У Кобрынскім раёне згарэла саламяная экспазіцыя, якую ўстанавілі каля дарогі да Дажынак