За дапамогу палітвязням і «заклікі да санкцыяў» судзяць былую работніцу Нацыянальнай бібліятэкі
Айцішніцу Ксенію Сушу затрымалі падчас аблавы на людзей, якія дапамагалі палітвязням. Ёй пагражае да дванаццаці гадоў калоніі.
04.09.2024 / 21:33
Ксенія Суша, фота з яе старонкі ў фэйсбуку
Ксеніі Сушы 41 год. Яна ў 2007 годзе скончыла магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Падчас вучобы працавала навуковым рэдактарам у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя». У 2005 прыйшла ў Нацыянальную бібліятэку і адпрацавала там да лістапада 2021 года. Пасля перайшла ў IT і два гады да затрымання была тэсціроўшчыцай у IDT, вялікай міжнароднай IT-кампаніі з філіяламі ў больш чым 20 краінах.
У Ксеніі ёсць муж, непаўналетнія дачка і сын.
Ксенію Сушу затрымалі 23 ці 24 студзеня 2024 года. Яе пачалі судзіць 2 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачваюць у «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Ксеніі пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.
Судзіць яе Святлана Чарапанава. Гэта ўдарніца палітычных прысудаў, якой мы прысвячалі асобны артыкул.
Паліну Шарэнду-Панасюк павезлі на суд у Рэчыцу. Яе стан пагоршаў