З выпускнікоў, якія не адпрацавалі па размеркаванні, спагналі амаль 200 тысяч рублёў

Пра кантроль за паўнатой адпрацоўкі выпускнікамі ВНУ і ССНУ абавязковага тэрміну работы па размеркаванні паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

04.09.2024 / 17:22

Так, напрыклад, толькі на Гомельшчыне выявілі больш за 30 выпускнікоў, якія не адпрацавалі належны тэрмін і не пакрылі каля 300 тыс. рублёў бюджэтных грошай, нібыта патрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку і навучанне. У выніку гомельскі аддзел КДК здолеў спагнаць з выпускнікоў гэтага рэгіёна больш за 120 тыс. рублёў.

Тое ж робіцца і ў іншых рэгіёнах краіны. Напрыклад, 76 тыс. спагналі з выпускнікоў дзвюх сталічных ВНУ, якія не адпрацавалі пасля размеркавання. 

Мінчук прапрацаваў толькі адзін дзень і звольніўся. З яго спагналі 12 800 рублёў

Беларускіх выпускнікоў плануюць адпраўляць па размеркаванні ў Расію?

Прадпрымальнік з Ваўкавыска фіктыўна прыняў на размеркаванне выпускніцу. Тая прыйшла з павіннай — яго судзілі

Nashaniva.com