Грэту Тунберг затрымалі на антыізраільскай дэманстрацыі ў Даніі

Паліцыя Даніі затрымала шведскую актывістку Грэту Тунберг, якая брала ўдзел у антыізраільскай дэманстрацыі, што праходзіла ля ўніверсітэта Капенгагена. Маніфестанты, якіх было каля 20 чалавек, паспрабавалі перакрыць уваход. Затрымалі шэсць чалавек.

04.09.2024 / 14:18

Ілюстрацыйнае фота: Peter Dejong / AP

Незадоўга да арышту Грэта апублікавала ў сацыяльных сетках фота дэманстрантаў. Яго суправаджаў подпіс: «Мы тут, бо іншыя метады: дыялог, дэманстрацыі, трохгадовая кампанія не прымусілі ўніверсітэт пагадзіцца на патрабаванне абвясціць акадэмічны байкот».

У апошні час Тунберг значна больш актыўна займаецца падтрымкай палесцінскіх баевікоў, чым барацьбой з глабальнымі зменамі клімату. Частка яе прыхільнікаў паведаміла, што разрывае сувязі з Грэтай праз яе антыізраільскую пазіцыю, піша newsru.co.il.

Грэта Тунберг выступіла ў падтрымку Палесціны

Улады Ізраіля вырашылі прыбраць з навучальных праграм згадкі пра Грэту Тунберг з-за яе падтрымкі Палесціны

У Грэты Тунберг забралі мікрафон на кліматычным мітынгу ў Амстэрдаме з-за прапалесцінскай пазіцыі 

Nashaniva.com