Колькі атрымліваюць зваршчыкі на заводзе, дзе працуе Пратасевіч?

Там гатовыя браць на работу без досведу.

04.09.2024 / 13:23

Раман Пратасевіч на заводскай сустрэчы. Фота: МЭТЗ імя Казлова

Стала вядома, што Раман Пратасевіч пасля таго, як адвучыўся на электразваршчыка і атрымаў 3 разрад, працуе на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова.

На сайце па пошуку працы rabota.by на гэтым заводзе ёсць вакансія электразваршчыка на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах. Аб'ява свежая, апублікаваная 2 верасня.

Напісана, што гатовыя браць без досведу.

Заробак ад 2300 да 4000 рублёў да выліку падаткаў. Гэта значыць 1980—3440 рублёў на рукі.

Абяцаюць таксама пашыраны сацпакет, магчымасць наведваць ФАК і басейн.

Нагадаем, Рамана Пратасевіча затрымалі разам з Сафіяй Сапегай 23 мая 2021 года, прымусам пасадзіўшы ў Мінску самалёт Ryanair. Пасля іх адпусцілі пад хатні арышт. У маі 2023-га Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Але да калоніі ён не даехаў — 22 мая 2023-га яго памілавалі.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з Рамана Пратасевіча, Яна Рудзіка і Сцяпана Пуцілы штраф 24,5 млн рублёў. Раз у Беларусі знаходзіцца толькі Пратасевіч, абавязак па выплатах кладзецца на яго.

Раман Пратасевіч працуе на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова ФОТАФАКТ

Прапаганда расчахліла Пратасевіча: той пракаментаваў арышт Дурава, якога таксама затрымалі ў аэрапорце

Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы. Нашто?

На новым этапе жыцця Пратасевіч захапіўся эзатэрыкай. А яго жонка называе сябе экстрасэнсам і вядзьмаркай

Nashaniva.com