Раман Пратасевіч працуе на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова ФОТАФАКТ

Твар Рамана Пратасевіча трапіў на фота з сустрэчы «з моладдзю цэха №16 Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова спецыяліста па працы з моладдзю Ілоны Саўчэні».

03.09.2024 / 23:48

Раней паведамлялася, што Пратасевіч вывучыўся на электразваршчыка.

На фота Раман, падобна, у той жа кашулі, у якой даваў інтэрв'ю на АНТ Марату Маркаву пасля затрымання.

Нагадаем, суд пастанавіў спагнаць з Рамана Пратасевіча, Яна Рудзіка і Сцяпана Пуцілы штраф 24,5 млн рублёў. Раз у Беларусі знаходзіцца толькі Пратасевіч, абавязак па выплатах кладзецца на яго.

У 2020 годзе электратэхнічны завод быў адным з найбольш пратэставых. Яго работнікі спрабавалі зладзіць забастоўку.

Прапаганда расчахліла Пратасевіча: той пракаментаваў арышт Дурава, якога таксама затрымалі ў аэрапорце

Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы. Нашто?

Шлюб з ведзьмай і апякун з КДБ: Раман Пратасевіч, якога вы не ведалі

Nashaniva.com