Нікалас Мадура пераносіць святкаванне Калядаў на 1 кастрычніка
«Цяпер верасень, і ўжо адчуваецца набліжэнне Каляд. Таму сёлета — у знак павагі і падзякі — я збіраюся выдаць указ аб пераносе Каляд на 1 кастрычніка», — заявіў Мадура падчас тэлеэфіру, паабяцаўшы ўсім венесуэльцам «мір, шчасце і бяспеку».
03.09.2024 / 21:33
Нікалас Мадура. Фота: AP Photo / Matías Delacroix
Навіна аб пераносе свята з'явілася праз некалькі гадзін пасля таго, як пракуратура Венесуэлы выдала ордар на арышт Эдмунда Гансалеса Уруціа — суперніка Мадура на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах, вынікі якіх апазіцыя лічыць сфальсіфікаванымі. Мяркуецца, што гэтым рашэннем венесуэльскі кіраўнік хоча адцягнуць увагу грамадства ад бягучых палітычных падзей.
Трэба сказаць, што такі экзатычны крок Мадура робіць не першы раз. У 2020 годзе, падчас пандэміі каранавіруса ён перанёс Каляды на 15 кастрычніка, а праз год — на 4 кастрычніка.
Улады ЗША арыштавалі самалёт кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура
У Еўропе дамовіліся не прызнаваць абранне Мадура прэзідэнтам Венесуэлы
ЗША прапануюць Мадура адмовіцца ад улады ў Венесуэле ў абмен на гарантыі бяспекі
Венесуэльскі дыктатар Мадура выклікаў Маска на паядынак. Той пагадзіўся і паставіў умовы