Пад Дзятлавам мужчына засек ката сякерай за тое, што ён сцягнуў са стала шашлык
Жахлівая гісторыя адбылася ў сярэдзіне жніўня ў Дзятлаўскім раёне. 42-гадовы жыхар аграгарадка Дварэц выйшаў з ЛПП і захацеў адзначыць гэтую падзею. У двары свайго дома ён вырашыў пасмажыць шашлык, і гэта ўрэшце кепска скончылася для суседскай хатняй жывёліны.
03.09.2024 / 19:51
Фота ілюстрацыйнае
Суседскага ката прыцягнуў пах свежапасмажанага мяса, і ён паспрабаваў сцягнуць кавалак са стала.
«Гэта вывела мужчыну з сябе, ён схапіў сякеру і нанёс не менш за два ўдары па шыі ката», — паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пасля мужчына кінуў цельца ката ў мяшок і схаваў яго.
Гаспадар жывёліны звярнуўся ў міліцыю праз 4 дні. Дзеянні жывадзёра былі кваліфікаваныя па артыкуле аб жорсткім абыходжанні з жывёламі.
Цяпер яму пагражае да года грамадскіх работ або арышту.
У Жлобіне невядомы падстрэліў ката з арбалета стралой даўжынёй 17 см
Мужчына выкінуў дзвюх кошак з 8-га паверха, бо іх гаспадыня не паехала з ім адпачываць
Прысуд хлопцу, які забіваў катоў: 2 гады калоніі агульнага рэжыму
Пачаўся суд над «сухараўскім жывадзёрам». Ён забіў 16 катоў