У Расіі зэк, які вярнуўся з вайны, зарэзаў дзяўчыну, якая назвала яго дурнем

Па версіі следства, ён двойчы ўдарыў дзяўчыну ў грудзі нажом на ўчастку за закінутым Палацам культуры ў Пецярбургу. Ад атрыманых ран дзяўчына памерла на месцы.

03.09.2024 / 09:15

Падраздзяленне «Шторм». Ілюстрацыйнае фота

Забойцу 22 гады, нядаўна ён вярнуўся з вайны ва Украіне. Артур Куршаў служыў у падраздзяленні «Шторм» — Мінабароны Расіі набірае туды зняволеных, піша «Медыязона».

На кадрах аператыўнай здымкі адразу пасля затрымання Куршаў кажа, што забітая — 34-гадовая Аляксандра — абражала яго, калі ён гуляў па набярэжнай Нявы. Следчыя расказалі, што ахвяра назвала ўдзельніка вайны дурнем. Куршава ідэнтыфікавалі па адбітку пальца на шклянцы.

Мужчыну раней ужо судзілі па справе аб забойстве. У снежні 2022 года ён засек знаёмых сякерай.

Забітая ўдзельнічала ў конкурсах прыгажосці, а ў апошні час займалася ювелірным бізнэсам у Пецярбургу.

У Пермскім краі забілі 27-гадовую дзяўчыну і яе 7-гадовую дачку. У забойстве падазраецца баец ПВК «Вагнер»

Былы баец ПВК «Вагнер» атрымаў 23 гады за забойства — і праз 8 дзён зноў пайшоў на вайну

«50 тысяч памілаваных галаварэзаў». У Расіі амаль палова зэкаў, якія вярнуліся з вайны, вяртаецца за краты, дзе іх зноў вярбуюць

Nashaniva.com