З 1 верасня ў Еўрасаюзе вярнулі абмежаванні на правоз вадкасцяў у самалёце
Еўракамісія прыняла рашэнне вярнуць з 1 верасня забарону на правоз у ручной паклажы авіяпасажыраў вадкасцяў у аб'ёме больш за 100 мілілітраў, паведамляе Бі-бі-сі.
02.09.2024 / 19:59
Фота: Getty Image
Аднаўленне абмежавання звязана з недасканаласцю сканераў, якія выкарыстоўваюцца ў большасці аэрапортаў. Высветлілася, што яны недастаткова карэктна распазнаюць ёмістасці з вадкасцямі.
Раней у Еўрасаюзе дазволілі асобным краінам і аэрапортам самастойна прымаць рашэнні аб аб'ёме вадкасці ў ручной паклажы пасажыраў. І ў многіх краінах адмянілі гэтыя абмежаванні.
Аднак выкарыстанне каля 350 новых сканераў у 13 краінах ЕС засведчыла, што ў іх ёсць праблемы з распазнаннем па вадкасцях. Таму пакуль абмежаванне вырашылі вярнуць.
Беларусам не трэба будзе здаваць біяметрыю пры ўездзе ў Расію