З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года
Ужо запланаваны нават гала-канцэрт.
02.09.2024 / 13:35
Фота: Ramil Sitdikov, Kremlin Pool Photo via AP
Як стала вядома «Белпол», лукашысты плануюць правесці «марафон адзінства». Яго даты — з 17 верасня 2024 да 24 лютага 2025. Гэта пацвярджае здагадку, што прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца 23 лютага. Афіцыйна іх дату яшчэ не абвяшчалі.
Даручэнне правесці такі марафон даў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка 24 чэрвеня 2024 года. Далей за выкананне ўзялося Міністэрства культуры.
Сярод удзельнікаў аргкамітэта — нявестка Лукашэнкі Ганна Лукашэнка (якая піша песні пад псеўданімам Сялук). Яна ж узначальвае і працоўную групу па падрыхтоўцы гэтага марафона.
Галоўным рэжысёрам будзе Агата Мацко.
Ужо прыдуманы і лагатыпы да марафона.
Скончыцца ўсё гала-канцэртам — ён запланаваны на панядзелак 24 лютага 2025 года адразу пасля дня меркаваных выбараў.
«Белпол» назваў імаверную дату прэзідэнцкіх выбараў 2025 года