Дар’ю Домрачаву з мужам заўважылі на свецкай тусоўцы ў Мінску ФОТЫ

Алімпійская прызёрка Дар’я Домрачава не любіць паказваць жыццё сваёй сям’і ў сацыяльных сетках. Але раптоўна яна — разам з мужам Оле-Эйнарам Б'ёрндаленам — засвяцілася на тусоўцы ў мінскім рэстаране «Анёлы».

30.08.2024 / 08:00

Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален. Тут і далей скрыншоты сторыс Святланы Глеб

Там святкавала дзень нараджэння жонка футбаліста Аляксандра Глеба, блогерка са 101 тысячай падпісчыкаў у інстаграме Святлана Глеб. Тэматыкай свята выбралі 1990-ыя, але менавіта той стыль, які актыўна культывуецца ў кіно і сацыяльных сетках, таму некаторыя госці прыйшлі ў вопратцы неонавых колераў.

View this post on Instagram

A post shared by СВЕТЛАНА ГЛЕБ / стильные образы/ отличное настроение (@svetlgleb)

Вядучым свята стаў Ілля Конанаў, а American Boy і «Погоду в доме» спявала заслужаная артыстка Беларусі Наталля Тамела. Сярод запрошаных мільгалі футбаліст Вячаслаў Глеб з жонкай, бізнэсвумен Вольгай Глеб, блогерка-дыетолаг Ірына Яблонская, але самай зорнай парай сталі тытулаваныя біятланісты Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален. Іх вобразы былі даволі стрыманыя.

Дар'я Домрачава радуецца правільнаму адказу. Яе муж ветліва ўсміхаецца

Гераіня Беларусі з захапленнем удзельнічала ў розных актыўнасцях, радавалася перамогам сваёй каманды і танчыла пад песню «Седая ночь».

Домрачава нават падзялілася сваім дзіцячым фотаздымкам: у адным з конкурсаў гасцям трэба было адгадаць, хто ж з прысутных на фота. У дзяўчынцы ў савецкай школьнай форме, якая трымае ў руках кветкі і буквар, будучую алімпійскую чэмпіёнку пазналі даволі хутка. Калі гэта атрымалася, Дар’я свяцілася ад шчасця. А вось па Б'ёрндалене складана сказаць, ці быў ён поўны энтузіязму і захаплення ад мерапрыемства.

Як пабрацца шлюбам з зорным футбалістам? Жонка Аляксандра Глеба распавяла, як настойліва дабівалася яго

Домрачава і Скардзіна далучыліся да чэленджу, каб сабраць грошы на рэабілітацыю дачкі Арзамасавай

«Магчыма, Домрачава многае атрымала ад падтрымкі Лукашэнкі». Рафаэль Пуарэ выказаў здагадку, чаму маўчыць славутая беларуская біятланістка

Бʼёрндален: Мы з Домрачавай у Беларусі вайны не адчуваем

Ганна Стафановіч