Франтмен расійскага гурта падмацаваў свой выступ на гомельскім фестывалі «Сожскі шлягер» вагнераўскай кувалдай
Франтмен гурта з Навазыбкава Бранскай вобласці Hydrargyrum, падпалкоўнік паліцыі ў адстаўцы Алег Рамашоў у адборачным туры фестывалю выйшаў на сцэну з кувалдай у руках. Журы конкурсу гэта ацаніла і прагаласавала за выхад гурта ў фінал, піша «Штодзень».
29.08.2024 / 16:32
Як вядома, кувалда ў апошнія гады стала сумным сімвалам агрэсіі і беспрэцэдэнтнай жорсткасці ўдзельнікаў расійскай ПВК «Вагнер». Пры яе дапамозе вагнераўцы рабілі пазасудовыя расправы, якія запісваліся на відэа і публічна дэманстраваліся.
Цікава пры гэтым, што гурт Hydrargyrum ад пачатку не планаваў удзелу ў спаборніцтве кавер-бэндаў, бо ягоныя ўдзельнікі ніколі не граюць на сваіх канцэртах інтэрпрэтацыі чужых песень. Але да ўдзелу ў гомельскім фестывалі яны былі запрошаныя самімі яго арганізатарамі.
Былы баец ПВК «Вагнер» атрымаў 23 гады за забойства — і праз 8 дзён зноў пайшоў на вайну
Мінабароны Вялікабрытаніі ацаніла, колькі вагнераўцаў магло застацца ў Беларусі і Афрыцы
У Курскую вобласць з Малі перакідваюць баевікоў ПВК «Вагнер»