«Саюзнікі тыпу». Блогер-камуніст Содзель абурыўся, што Rutube не дае яму як беларусу зарабляць

Прапагандыст і блогер Жан Содзель, які вядзе ўласны ютуб-канал на 155 тысяч падпісантаў з плёткамі пра рускі шоу-бізнэс, пакрыўдзіўся на Rutube за тое, што пляцоўка не дазваляе яму манетызаваць свой кантэнт.

30.08.2024 / 09:00

Жан Содзель. Фота: @zhan_sodel

«У Rutube больш ролікі выкладваць не буду. «Птушку» далі, а грошай няма. Беларускія блогеры пакуль што ім не патрэбныя, мяркуючы па адказе тэхпадтрымкі».

Там Содзелю паведамілі, што манетызацыя ролікаў цяпер магчымая толькі для рэзідэнтаў Расійскай Федэрацыі.

Содзель не разумее, як такое могуць рабіць нібыта саюзнікі.

«Саюзнікі тыпу, саюзная дзяржава, але паадгароджваліся. «Рутубам», здаецца, запраўляюць тыя ж, хто СССР разваліў. За раз'яднанне яны, а не за аб’яднанне. Да YouTube ім і блізка не дацягнуцца з такой палітыкай», — не хавае эмоцый блогер. 

«Якая страта!» — паспелі паіранізаваць ужо некаторыя каментатары на старонках Жана. Варта адзначыць, што на Rutube у Содзеля было 235 падпісантаў. А ролікі набіралі ў сярэднім па 200-300 праглядаў.

Пры гэтым 12 верасня ў Беларусі збіраюцца запусціць свой аналаг YouTube — платформу videobel.by.

Камуніст, даносчык са стажам, пакрыўджаны на БТ — што за блогер Жан Содзель, які набраў папулярнасці на плётках пра рускі шоубізнэс

Беларускі аналаг YouTube запусцяць 12 верасня. Там будуць паказваць дзяржТБ

Лукашэнка сказаў СМІ не «валіць» на яго карысць, калі ён стане кандыдатам на выбарах

Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?

Nashaniva.com