Сікорскі пра вызваленне Пачобута: Мы спрабуем розныя ідэі, спадзяюся, адна з іх спрацуе

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі расказаў пра сітуацыю з палітзняволеным Андрэем Пачобутам.

29.08.2024 / 16:02

Андрэй Пачобут падчас суда. Фота: «СБ»

Сікорскі адзначыў, што ўскосны кантакт па пытанні Пачобута ёсць.

Аднак навіны кіраўнік польскага МЗС назваў не вельмі добрымі, паколькі палітвязень застаецца ў турме, піша TVP. 

«Ёсць ускосны кантакт, і гэтая навіна не вельмі добрая, таму што ён несправядліва змешчаны ў турму жорсткім рэжымам, які пасадзіў ужо дзве тысячы чалавек. 

За апошні час на волю выйшлі дзесяць, а можа быць, нават некалькі дзясяткаў чалавек. На жаль, Андрэя Пачобута сярод іх няма. Але беларускі рэжым ведае, што рабіць, калі ён хоча паляпшэння стасункаў з Польшчай і Еўрапейскім Саюзам», — сказаў Сікорскі.

Кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства запэўніў, што Польшча будзе аказваць не меншы ціск на Лукашэнку, чым гэта рабіў папярэдні ўрад.

«Хачу нагадаць, што Андрэй Пачобут ужо тры гады сядзіць у турме Лукашэнкі — мы спрабуем розныя ідэі, спадзяюся, што адна з іх нарэшце спрацуе», — дадаў Сікорскі.

Нядаўна прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што бачыць сімптомы пераменаў, і што польскі бок стаў бліжэйшым да вызвалення Андрэя Пачобута.

Дуда аб вызваленні Пачобута: Я бачу сімптомы перамен, мы значна бліжэйшыя

МУС Польшчы: Падставы для перамоваў з Беларуссю па мяжы ёсць. Наш інтарэс — вызвалены Пачобут і выдача забойцы памежніка

Васкрасенскі запрасіў кіраўніка МЗС Польшчы прыехаць у наваполацкую калонію і забраць Пачобута

«Гэта не нязломнасць, гэта адэкватнасць». Сябры Анджэя Пачобута пра тое, чаму ён не здаецца

Анджэй Пачобут быў гатовы выехаць з Беларусі — Rzeczpospolita

Nashaniva.com