Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?

абноўлена

Выпадковы скрыншот, апублікаваны ў эфіры АНТ, дазваляе зазірнуць у галаву прапагандыста і адсачыць наратывы лукашыстаў, разлічаныя на апазіцыю.

31.08.2024 / 14:30

Ігар Тур, фота sb.by

Удакладненне: у першапачатковай версіі тэксту сцвярджалася, што спецыяльны бот аднавіў фразы Тура ў чаце, хоць паведамленні там і выдаляюцца аўтаматычна праз суткі. Насамрэч выявілася, што бот знайшоў яго фразы з іншых чатаў. Падрабязнасці тут.

Падчас уздыму грамадства ў 2020 годзе набралі папулярнасць палітычныя тэлеграм-чаты, некаторыя з іх у пікавы момант мелі дзясяткі тысяч удзельнікаў. Частку з чатаў узялі пад кантроль сілавікі, арыштаваўшы адміністратараў, іншыя закрыліся самі, калі стала небяспечна выказваць свае думкі. Да 2024 года датрымаліся толькі некалькі буйных адкрытых чатаў.

@nashaniva Прапагандыст спаліўся ў чаце #беларусь #нашаніва #пропаганда #минсксейчас #жывебеларусь #беларусьновости #беларускітыкток ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Адзін з іх — чат «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі», створаны колішнім прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым. Гэта яго разам з Іванам Краўцовым і Марыяй Калеснікавай у верасні 2020 года вывозілі з Беларусі, калі Марыя парвала пашпарт і засталася ў краіне.

У чаце рэфарматараў больш за 500 удзельнікаў. Што абмяркоўваюць у ім? Ды ўсё на свеце — і палітыку, і эканоміку, часам і свецкае жыццё. У чаце сядзяць палітыкі, актывісты, журналісты — нехта пад сваім іменем, нехта пад псеўданімам. Яго пачытваюць і прапагандысты — той жа старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант часам цытуе нешта з чата рэфарматараў у сваім «Клубе рэдактараў», згадваў абмеркаванні адтуль і прапагандыст АНТ Ігар Тур.

І вось 28 жніўня 2024 года адбыўся забаўны інцыдэнт. Ігар Тур у сваёй праграме на АНТ паказаў скрыншоты, зробленыя ў чаце рэфарматараў. Прычым некаторыя фразы адлюстроўваліся на зялёным фоне — гэта значыць, што скрыншоты былі зробленыя тым акаўнтам, які сам пісаў іх у чаце.

Так выглядае экран тэлеграма, калі ў дыскусіі паказваюцца фразы чалавека, які робіць скрыншот

Калі ж выказванняў аўтара скрыншота няма, то ўсе фразы белыя

Удзельнікі чата ідэнтыфікавалі акаўнт, які пісаў гэтыя фразы — @Valdis133.

Атрымліваецца, ці сам Тур, ці нейкі работнік АНТ, які падрыхтаваў скрыншоты для праграмы Ігара Тура, удзельнічаў у дыскусіях пад нікам @Valdis133.

Мы знайшлі некалькі соцень паведамленняў @Valdis133 за тры гады. Першая актыўнасць акаўнта была зафіксаваная ў чаце яшчэ ў ліпені 2021 года, але да мая 2024 года яго фразы сустракаліся раз-пораз. Актыўна выказвацца супрацоўнік АНТ стаў толькі ў апошнія месяцы.

Цікава, што аднойчы @Valdis133 прызнаўся, што паходзіць з Гродзеншчыны — як і Ігар Тур, які нарадзіўся пад Лідай. Яшчэ адно назіранне — гэты акаўнт восем разоў спасылаўся на нешта, сказанае Турам у эфіры. Прозвішча ніводнага іншага прапагандыста не згадвалася ні разу. Гэта наводзіць на думку, што аўтар паведамленняў у чаце — сам Ігар Тур.

Некаторыя фразы пісаліся па-руску, некаторыя па-беларуску (праўда, без беларускай раскладкі). Пакідаем іх у аўтарскай рэдакцыі.

Давайце паглядзім, якія наратывы Ігар Тур спрабаваў прасоўваць у чаце рэфарматараў?

Падказвае апазіцыі стратэгію: трэба прызнаць, што ціск на Лукашэнку не працуе

Хоча, каб Ціханоўская перастала быць лідарам

Зацята крытыкуе Латушку

Хваліць Усава

Сее недавер да платформаў

Крытыкуе Лябедзьку: «Які вынік?» 

Падтрымлівае думкі Івана Краўцова

Хваліць Вольгу Карач: «Яе трэба бараніць усёй грамадой»

Nashaniva.com