Украіна паспяхова выпрабавала першую балістычную ракету ўласнай вытворчасці
Украінскія ўзброеныя сілы ўпершыню выпрабавалі першую балістычную ракету ўласнай вытворчасці, і гэтае выпрабаванне аказалася паспяховым. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі 27 жніўня, піша ТСН.
27.08.2024 / 17:01
«Ёсць пэўныя напрацоўкі Украіны. Думаў, што рана пра гэта казаць, але хочацца, каб была ацэнка грамадства нашых людзей, якія 24/7 працуюць на абаронных прадпрыемствах.
Было станоўчае выпрабаванне першай балістычнай украінскай ракеты. Я з гэтым віншую абаронна-прамысловы комплекс», — заявіў Зяленскі.
Што гэта за ракета і як праходзіла яе выпрабаванне, Зяленскі не ўдакладніў.
Зяленскі расказаў пра ўкраінскую ракету-дрон «Паляніца»
Украіна ўпершыню прымяніла ракету-дрон «Паляныця»
Ранішняя атака на Украіну каштавала Расіі амаль 1,3 мільярда даляраў