Папулярны брытанскі таблоід зладзіў апытанне: ці варта прыструніць Беларусь на фоне яе магчымага нападу на Украіну
Вось як адказалі чытачы Daily Express.
27.08.2024 / 17:46
Лукашэнка на нарадзе з вайскоўцамі. Скрыншот з відэа
Сайт Express.co.uk, які з'яўляецца анлайн-версіяй папулярнага брытанскага таблоіда Daily Express і яго філіяла Sunday Express, зладзіў апытанне на фоне ваенных пагроз рэжыму Лукашэнкі ў адрас Украіны, якія суправаджаюцца перакідваннем беларускага войска на мяжу.
Пытанне гучыць так: «Ці павінна Брытанія распачаць якія-небудзь дзеянні супраць Беларусі на фоне новага магчымага ўсплёску вайны?»
Адказы на гэты момант такія: 64% — за, 33% — супраць, а 3% — не вызначыліся.
Апытанне на Express.co.uk. Скрыншот з афіцыйнага сайту выдання.
Колькасць удзельнікаў апытання невядомая.
На сайце Express.co.uk за мінулы месяц было зафіксавана 79,6 мільёна наведванняў, большасць з якіх (62%) — з тэрыторыі Брытаніі (даныя былі ўзяты з платформы адсочвання трафіку SimilarWeb). З такімі паказчыкамі сайт трапляе ў топ-10 самых папулярных СМІ краіны.
Сёння ноччу гамельчукі прачнуліся ад выбухаў
Як завозілі расійскія войскі ў Беларусь у пачатку вайны
Украінскія памежнікі пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю: Нестандартных сітуацый няма