«Дэмакратыя — гэта можна жанчыну галавой аб сценку, кроў хвошча ва ўсе бакі». Лукашэнка расказаў пра дэмакратыю
Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім педсавеце пракаментаваў арышт у Францыі заснавальніка месенджара Telegram Паўла Дурава і распавёў пра тое, што такое дэмакратыя.
27.08.2024 / 14:39
Лукашэнка згадаў Дурава і дэмакратыю «ў кантэксце адукацыі, бо многія з тых, хто дрэнна вучыўся ў школе, потым пачынаюць крытыкаваць уладу і гаварыць, што недзе на Захадзе, напрыклад, у Францыі, лепш, чым на Радзіме», піша БЕЛТА.
«Бачылі ўчора ў Францыі як лепш. І я іх не асуджаю. Яны правільна паступаюць. Дуравы — не Дуравы… Вінаваты – ідзі адказвай.
Толькі да нас навошта прад'яўляць прэтэнзіі, калі мы пачынаем сябе абараняць такімі ж метадамі, як яны?» — параўнаў Лукашэнка.
Лукашэнка таксама расказаў нібыта пра размову прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і Уладзіміра Пуціна — пра яе, паводле яго слоў, яму распавёў Пуцін.
Справа, перадае БЕЛТА, была пасля выбараў у Беларусі, і французскі лідар у тэлефоннай размове з Пуціным згадаў пра беларускую тэматыку: «Вось, у цябе там сябар у Беларусі, палітвязні… (пасля выбараў гэта была размова)», — кажа Лукашэнка. — Пры гэтым у самой Францыі ў той жа час бушавалі акцыі «жоўтых камізэлек».
«Помніце, яны мачылі там, не гледзячы на тое, жанчына — не жанчына.
І Пуцін распавядае: «А я яму кажу: Эмануэль, ты паглядзі, што ў Францыі дзеецца». Вы ж, кажа, без разбору б'яце ўсіх там — жанчын і іншых, а ты папракаеш Лукашэнку. А ён кажа: «Дык у нас жа дэмакратыя, нам гэта можна. А ў яго там дыктатура».
«Ведаеце, дэмакратыя — гэта «можна жанчыну галавой аб сценку, кроў хвошча ва ўсе бакі». У Амерыцы можна там чарнаскурага задушыць і нічога не будзе. А сёння Дурава арыштавалі. Таму я хачу, каб вы вось гэта (сутнасць заходняй дэмакратыі. — Заўвага БЕЛТА) адчулі і ўклалі ў галаву нашым школьнікам»,
— дадаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да педагогаў.
Лукашэнка: Настаўнік — гэта чалавек прэзідэнта
Лукашэнка: У Беларусі створаць адукацыйны хаб сусветнага ўзору, не горшы за Гарвард