Лукашэнка даў беларускае грамадзянства яшчэ 243 асобам

Паводле ўказа Лукашэнкі, падпісанага 26 жніўня, беларускае грамадзянства атрымалі асобы, якія прыбылі ў Беларусь з больш чым 10 краін: яны ўжо больш за пяць гадоў жывуць і працуюць у краіне.

26.08.2024 / 20:38

Грамадзянства атрымалі людзі, якія прыбылі ў Беларусь з Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Ірана, Казахстана, Лівана, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Узбекістана, Украіны і іншых дзяржаў. Яны прыбылі ў Беларусь на пастаяннае жыхарства больш за пяць гадоў таму і з тых часоў тут працуюць у розных сферах. 

Сярод 243 чалавек, якія атрымалі беларускія пашпарты — 23 непаўналетнія.

Такія ўказы Лукашэнка падпісвае рэгулярна. Так, у чэрвені 2024 года беларускае грамадзянства атрымалі 244 чалавекі, у тым ліку 24 дзіцяці.

У Беларусі з'явіцца базавы сацыяльны тарыф на мабільную сувязь. Што гэта такое?

У Беларусі спрасцілі адчужэнне маёмасці арганізацый-банкрутаў

Лукашэнка падпісаў указ аб рамеснай дзейнасці. Што ў ім?

Nashaniva.com