Затрымалі дырэктара па інфармацыйнай бяспецы буйной IT-кампаніі. Вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і стварэнні чата
Аляксей Еўмянкоў працуе дырэктарам па інфармацыйнай бяспецы ў кампаніі IS Soft. У відэа яго змушаюць казаць, што мае зарплату 16 тысячаў рублёў штомесяц.
26.08.2024 / 19:53
Аляксей Еўмянкоў. Фота з ягонай старонкі ў інстаграм
Затрыманага мінчука зваць Аляксей Еўмянкоў. Яму 48 гадоў. У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Праз год пайшоў працаваць у IT.
Спецыялізуецца на інфармацыйнай бяспецы, мае некалькі сертыфікацыяў ад розных міжнародных кампаніяў. Дарос да пасады дырэктара па інфармацыйнай бяспецы ў кампаніі IS Soft — даччынай кампаніі буйной амерыканскай IT-кампаніі Coherent Solutions. Таксама кансультуе індывідуальна, дапамагае фірмам укараніць добрыя практыкі ў галіне бяспекі і адпавядаць законам у галіне інфармацыйнай бяспекі (у тым ліку GDPR).
Удзельнічаў у шматлікіх канферэнцыях, вёў уласны блог ISQA.ru. У 2010 скончыў магістратуру па спецыяльнасці «бізнэс-адміністраванне» (MBA).
Жонка Аляксея таксама айцішніца, працуе тэсціроўшчыцай. Разам яны гадуюць траіх дзяцей.
Аляксей Еўмянкоў. Фота з ягонай старонкі ў Linkedin
Аляксея затрымалі каля двух тыдняў таму. 14 жніўня яму прысудзілі арышт за «дробнае хуліганства» — стандартная практыка губазікаўцаў пры падрыхтоўцы крымінальнай справы.
На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах і мае зарплату 16 тысячаў рублёў. Таксама Аляксея ў відэа абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага чата», але насамрэч гэта чат жыллёвага таварыства, дзе жыла іх сям'я. Сілавікі ў сваім відэа не дэманструюць аніякай крамолы з гэтага чату.
Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць Аляксея завялі крымінальную справу.
Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць
Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання