У Львове створаць музей, прысвечаны беларускім добраахвотнікам

Пра стварэнне ў Львове музея, прысвечанага беларускім добраахвотнікам, якія аддалі свае жыцці ва Украіне, расказаў кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.

26.08.2024 / 16:51

Аляксей Францкевіч

«Тут, ва Украіне, у Львове, мы знайшлі памяшканне, — расказаў кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч, — і зусім хутка пачнем фармаваць музей, які будзе прысвечаны беларускім героям — тым, хто аддаў свае жыцці ва Украіне ў барацьбе супраць расійскай імперыі, за еўрапейскія каштоўнасці, за нашу з вамі свабоду.

Я спадзяюся, што гэты музей у будучыні ляжа ў аснову нацыянальнага музея ў свабоднай і незалежнай Беларусі».

Цяпер у памяшканні заканчваецца рамонт. У спісе загінулых герояў — ужо больш за 70 імёнаў.

Акрамя таго, у планах фонду — аднаўленне курсаў беларускай мовы і працы беларускай нядзельнай школы, якая існавала ў Львове да пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

У прынцыпе, дадае Аляксей Францкевіч, у беларусаў ва Украіне з’явіцца яшчэ адна пляцоўка, дзе можна збірацца і праводзіць розныя мерапрыемствы і актыўнасці.

Полк Каліноўскага хутка прызнаюць «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Павел Шурмей, які замяняе камандзіра, расказаў, што адбываецца ў палку Каліноўскага

Былы намеснік міністра абароны Польшчы: Чаму б не пачаць фармаванне Беларускага легіёна ў Польшчы?

Загінуў грамадзянін Польшчы, які змагаўся на баку каліноўцаў

Nashaniva.com