Беларуска самастойна працягнула сабе тэрмін знаходжання ў ІЧУ амаль на тыдзень

У дачыненні да жыхаркі Брэсцкай вобласці завялі крымінальную справу за падробку даведкі аб знаходжанні ў ізалятары часовага ўтрымання, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

26.08.2024 / 16:23

Жанчына правяла ў ІЧУ суткі, але на працу вярнулася толькі праз тыдзень. Каб апраўдаць сваю адсутнасць на працоўным месцы, яна прынесла на прадпрыемства даведку аб вызваленні. Аднак лічбы, прапісаныя ў дакуменце, выклікалі сумневы ў яго сапраўднасці.

Даведку ў выніку адправілі на экспертызу, якая ўстанавіла, што ў даведцы лічба 3 выпраўленая на лічбу 9. Такім чынам жанчына, якая ўтрымлівалася ў ІЧУ адныя суткі, «працягнула» сваё знаходжанне ў ІЧУ на шэсць дзён.

Цяпер па гэтым факце завялі крымінальную справу.

Пенсіянерка з Мінска падманула тэлефонных махляроў — замест грошай яна аддала ім газеты

Мінчанка паўгода пераводзіла грошы махлярам

У Беларусі людзям на пошту сталі прыходзіць дзіўныя пасылкі

Хлопец купіў у інтэрнэце пасведчанне кіроўцы, а забіраць яго пайшоў у міліцыю

Nashaniva.com