У Расію адправілі новыя ракетныя і артылерыйскія падраздзяленні з Беларусі

У Міністэрстве абароны паведамілі, што 26 жніўня адправілі «чарговыя разлікі» падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл Беларусі на расійскі палігон.

26.08.2024 / 15:55

На палігоне ў Расіі падраздзяленні маюць адпрацаваць «пытанні баявога прымянення», расказалі ў беларускім вайсковым ведамстве.

Раней, у сярэдзіне жніўня, частку беларускіх ракетных войскаў і артылерыі ўжо адпраўлялі ў РФ, таксама «для адпрацоўкі пытанняў баявога прымянення».

Тады паведамлялася, што пры палявым выхадзе з падраздзяленнямі правядуць кантрольныя заняткі па кіраванні ракетнымі ўдарамі з баявымі пускамі з ракетных комплексаў і рэактыўных сістэм залпавага агню, якія належаць УС Беларусі.

Віктар Хрэнін асабіста прыляцеў на расійскі палігон «Ашулук», каб паназіраць за вучэннямі

Вайскоўцаў з Лунінца адпраўляюць на вучэнні на расійскі палігон Ашулук

Мінабароны пачало вучэнні з Паўночна-заходнім камандаваннем

Вальфовіч прыехаў у памежныя з Украінай раёны

Літва ўзводзіць непадалёк ад мяжы з Беларуссю вайсковы гарадок

Nashaniva.com