Мінчанка паўгода пераводзіла грошы махлярам
Такім чынам яна страціла 120 тысяч рублёў.
26.08.2024 / 09:08
Ілюстрацыйнае фота: Paul Yeung/Bloomberg via Getty Images
52-гадовая жанчына ў сацсетках убачыла прапанову аб інвеставанні ў крыптавалюту, перайшла па спасылцы і пакінула свае кантактныя звесткі. Праз месенджар з ёй звязаўся куратар, які даваў указанні аб укладанні сродкаў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
На працягу 6 месяцаў жанчына па ўказцы аферыстаў укладвала свае грошы ў «біржу». Агулам жанчына перавяла каля 120 000 рублёў.
Калі вывесці грошы ў мінчанкі не атрымалася, яна зразумела, што біржа не сапраўдная, і звярнулася ў міліцыю.
Заведзена крымінальная справа па факце махлярства.
У ЗША чалавек прыкінуўся мёртвым, каб не плаціць $100 тысяч аліментаў
У Беларусі людзям на пошту сталі прыходзіць дзіўныя пасылкі
Варажбітка развяла беларуску амаль на 60 тысяч рублёў