У Брытаніі нават распрацавалі план наконт смерці ката Лары — галоўнага мышалова брытанскіх прэм'ераў
Ён расправіўся з некалькімі мышамі і пяццю прэм'ер-міністрамі. У гэтым сталым узросце, у яго 17 гадоў, прыдуманы план (калі прыйдзе час), каб паведаміць гэтую сумную навіну нацыі.
24.08.2024 / 07:58
Фота: Vadim Ghirda / AP
Артыкул у The Times так і называецца: «План Даўнінг-стрыт на той момант, калі ў ката Лары скончацца 9 жыццяў».
Як вядома, улады Брытаніі маюць планы дзеянняў у выпадку смерці членаў каралеўскай сям'і, гэтыя планы дзеянняў маюць кодавыя назвы і робяцца, каб падрыхтавацца да паведамленняў пра смерць таго ці іншага прадстаўніка каралеўскай сям'і ці топ-чыноўніка для нацыі. Так навіна пра смерць Лізаветы II у верасні 2022 года абазначалася кодавай фразай «Лонданскі мост рухнуў».
Але ёсць яшчэ адна фігура, якая была пастаянным спадарожнікам і абнадзейвала прысутнасцю шасцярых прэм'ер-міністраў. Гэта галоўны мышалоў Брытаніі кот Лары, якому ўжо 17 гадоў. The Times дазнаўся пра тое, што існуе план дзеянняў у выпадку яго смерці.
План таксама мае кодавую назву — «Лары Брыджэс».
На выпадак смерці Лары чыноўнікі падрыхтавалі прэс-рэліз і падабралі фатаграфіі для публікацыі, таксама ёсць пост для сацсетак. Пры тым падкрэсліваецца, што з Лары ўсё ў парадку.
Лары пасяліўся ў доме №10 на Даўнінг-стрыт у 2011 годзе пры Дэвідзе Кэмаране, ён перажыў Тэрэзу Мэй, Борыса Джонсана, Ліз Трас і Рышы Сунака, а зараз жыве з Кірам Стармерам.
Да Лары самым знакамітым мышаловам на Даўнінг-стрыт быў кот Хамфры, які служыў пры трох прэм'ерах — Маргарэт Тэтчэр, Джоне Мейджары і Тоні Блэры. Ён памёр у 2006 годзе ва ўзросце 18 гадоў.
Лонданскі прытулак адмовіўся адпраўляць ката ў брытанскі парламент. Жывёле там будзе небяспечна