«А як Лукашэнка рэагуе на такое?!» Віцяблянка вядзе папулярны тыкток разам з 10-гадовай дачкой

Віцяблянка разам з дачкой вядзе блог у тыктоку. Іх відэа набіраюць мільёны праглядаў і дзясяткі тысяч лайкаў. Але хэйтары перыядычна спрабуюць выклікаць праз каментары органы апекі, сілавікоў ці асабіста Лукашэнку.

23.08.2024 / 08:00

Скрыншот відэа ў тыктоку

На блог «Дзяўчаты» ў тыктоку падпісана каля 72 тысяч чалавек, а самае папулярная відэа мае 3,5 мільёна праглядаў. Вядзе яго 36-гадовая Таццяна Кірэня з Віцебска. Амаль ва ўсіх роліках разам з маці з’яўляецца яе дачка — дзесяцігадовая Алёна.

@tanechka_1988_ #гламурныймейк ♬ оригинальный звук - Вероника

Сакрэт папулярнасці блогу ў харызме дзяўчынкі. Яна прыгожая і даволі артыстычная. Звычайна на відэа Таццяна разам з дачкой танчыць пад нейкую песню — часцей за ўсё яны выбіраюць нешта з расійскай папсы.

Бывае, што запісваюць ролікі па просьбах публікі. Неяк, напрыклад, іх папрасілі зрабіць відэа для «салдат на СВА» (так у Расіі прапаганда называе вайну з Украінай). Таццяна разам з Алёнай апранулася ў камуфляж і запісала тыкток пад песню Руслана Чорнага «Засыпай с мечтой, просыпайся с целью».

@tanechka_1988_ Ответ пользователю @FANAT10 #гламурныймейк ♬ Засыпай с мечтой, просыпайся с целью - Руслан Черный

Але, нягледзячы на шалёныя прагляды і армію фанатаў, у дуэта хапае і крытыкаў. Далёка не ўсім падабаецца тое, што школьніцу апранаюць і фарбуюць па-даросламу, а танчыць дзяўчынка пад песні з тэкстам кшталту: «Жаркие мысли, обнаженные ноги, мой секси-символ так влюблён в дороги» ці «Все будет зае-зае-заебомба».

Таму ў каментарах рэгулярна патрабуюць органы апекі ці нават праваахоўнікаў звярнуць увагу на відэа «Дзяўчат», бо лічаць такую творчасць «распустай малалетніх».

А нядаўна адна з карыстальніц спытала: «А як Лукашэнка рэагуе на такое вычварэнства?» У адказ Таццяна выклала ролік пад голас палітыка: «Гэта не ваша справа. Вы павінны спакойна працаваць, рабіць сваю працу».

@tanechka_1988_ Ответ пользователю @Nainna Geller #гламурныймейк ♬ оригинальный звук - Tisha&Tosha

Полацкая школа вырашыла сабраць гуманітарку для Курска

Амерыканца, які пачаставаўся беларускімі далікатэсамі і стаў зоркай тыктоку, не хацелі выпускаць з Беларусі

Блогерка з Венесуэлы праверыла, ці сапраўды ў Беларусі ідэальна чыста, і прайшлася па вуліцах у белых шкарпэтках

«Чалавек збярог для вас паветра!» У тыктоку спрачаюцца, ці можна ляжаць у плацкарце ў абутку

Nashaniva.com