Трамп упершыню выступіў пад адкрытым небам пасля замаху на сябе. Ён стаяў за куленепрабівальным шклом

Падчас свайго выступу назваў «агідным» экс-прэзідэнта ЗША Барака Абаму.

22.08.2024 / 09:43

Julia Nikhinson / AP

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп правёў сустрэчу са сваімі выбаршчыкамі пад адкрытым небам упершыню пасля перажытага замаху на забойства. Ён, аднак, стаяў за куленепрабівальным шклом, піша Los Angeles Times.

Падчас свайго выступу назваў «агідным» экс-прэзідэнта ЗША Барака Абаму. Таксама ён абвінаваціў дзейнага лідара Белага дома Джо Байдэна і ягонага віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс у «смяротным» вывадзе войскаў з Афганістана і развязванні войнаў ва Украіне і на Блізкім Усходзе.

У сваёй прамове Трамп заявіў, што «Абама страляў у вашага прэзідэнта, і Мішэль таксама», а таксама абвінаваціў экс-прэзідэнта ЗША і ягоную жонку ў тым, што яны «пераходзяць на асабістае».

Таксама лідар рэспубліканцаў высмеяў сваю апанентку на будучых выбарах Камалу Харыс, назваўшы яе «таварыш Камала» і заявіў, што ўмее заканчваць войны тэлефонным званком.

Замах на Дональда Трампа быў здзейснены 13 ліпеня падчас перадвыбарчага мітынгу ў Батлеры (Пенсільванія). Куля прабіла яму верхнюю частку вуха. Лічыцца, што страляў Томас Крукс, якога забіў супрацоўнік Сакрэтнай службы.

«Амерыка, я аддаў табе ўсе сілы». З'езд Дэмпартыі сустрэў прамову Байдэна бурнымі авацыямі, і той пусціў слязу

Трамп назваў адной з прычын уварвання Расіі ва Украіну словы Байдэна

Байдэн: Галоўнае — перамагчы Трампа і выратаваць дэмакратыю

Nashaniva.com