Камалу Харыс фармальна зацвердзілі кандыдатам у прэзідэнты

З'езд Дэмакратычнай партыі, які праходзіць у Чыкага, фармальна зацвердзіў Камалу Харыс і Ціма Уолца кандыдатамі ў прэзідэнты і віцэ-прэзідэнты ЗША.

21.08.2024 / 08:46

Фота: Andrew Harnik / GETTY IMAGES

Рашэнне аб іх вылучэнні было прынята партыяй раней у ходзе анлайн-галасавання ў пачатку месяца, аднак фармальна яго зацвердзілі, па традыцыі, на з'ездзе.

У чацвер Харыс і Уолц павінны будуць афіцыйна прыняць намінацыю ад партыі.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада (традыцыйна яны праводзяцца ў аўторак). 

«Амерыка, я аддаў табе ўсе сілы». З'езд Дэмпартыі сустрэў прамову Байдэна бурнымі авацыямі, і той пусціў слязу

У Чыкага адкрыўся перадвыбарчы з'езд Дэмакратычнай партыі

Харыс перамагае. За яе ў сярэднім 48%, за Трампа — 46%

Nashaniva.com