Сталі вядомыя яшчэ два прозвішчы вызваленых палітвязняў

Прапагандысты паказалі па тэлебачанні яшчэ дзвюх жанчын, якіх вызвалілі з гомельскай калоніі. 

20.08.2024 / 22:07

Паводле праваабаронцаў, гэта Ала Зуева і Вольга Стаброўская.

Вользе Старбоўскай 64 гады. Яна была затрыманая ў ліпені 2023. Асуджаная за абразу Лукашэнкі на 1 год і 3 месяцы.

63-гадовая Ала Зуева была затрыманая ў чэрвені 2023 года за абразу прадстаўнікі ўлады і абразу Лукашэнкі. Прысуд — 2 гады і 6 месяцаў калоніі. 

Стаброўская выйшла на тыдзень раней за прызначаны тэрмін. Зуевай засталося правесці за кратамі яшчэ год.

Агулам цяпер вядома 5 імёнаў тых, хто выйшаў на волю сёння, у тым ліку Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава. 

Nashaniva.com