Былы палітвязень пра Чудзянцова: Ведаю людзей, якія ад яго пацярпелі за кратамі

Палітвязень Віктар Панцялееў адбываў пакаранне ў калоніі №15. Там жа сядзеў і Уладзімір Чудзянцоў. У інтэрв'ю Віктар падзяліўся тым, што пабачыў і пачуў пра яго дзеянні за кратамі.

20.08.2024 / 10:00

Уладзімір Чудзянцоў

Чытайце: «Калі трапіў за краты, сябры проста зніклі». Споведзь берасцейца, які заступіўся за дзяўчыну перад сілавікамі і атрымаў 4 гады

«Ён працаваў супраць сваіх і чужых. Я стараўся трымаць яго на адлегласці ад сябе і не гутарыць з ім, хаця нашы нары і былі суседнія.

Калі яму нешта не падабаецца, акно адчыненае ці ў праходзе між нар нехта збіраецца, ён два разы нешта кажа, а на трэці раз ідзе скардзіцца. Адміністрацыя яго любіла, гэта першы чалавек з экстрэмісцкім прафулікам, які зняў статус злоснага парушальніка, усё ў яго там файна.

Хваліўся, што ён бізнэсмен, зрабіў Nexta, падцягнуў туды Пратасевіча. 

Адзін мой знаёмы, калі шыў сабе пальчатку, зрабіў яе ў БЧБ-колерах, дык яго адправілі ў ШІЗА і перавялі ў горшы атрад. А калі Чудзянцоў рабіў тарты з БЧБ-сцягам, яму за гэта нічога не было, і ўсе гэта бачылі. Ведаю людзей, якія праз яго пацярпелі: калі ён прыносіў пра кагосьці інфармацыю, чалавек мінімум на пяць сутак адпраўляўся ў ШІЗА». 

Раней некалькі палітвязняў ужо расказвалі, што Уладзімір Чудзянцоў супрацоўнічае з адміністрацыяй.

***

Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы ў лістападзе 2019 года ў цягніку падчас паездкі ў Польшчу. У яго нібыта знайшлі наркотыкі. Канчатковае абвінавачанне было наступным:

У 1990-я Чудзянцоў (тады пад прозвішчам Зуеў) быў аўтарам прапагандысцкіх артыкулаў пра апазіцыянераў. Пасля Крыма-2014 рэзка змяніў пазіцыю, займеў антыпуцінскія і антылукашэнкаўскія погляды. Лічыўся адным з аўтараў тэлеграм-канала «Нехта».

Тэрмін Чудзянцова сканчаецца праз некалькі месяцаў.

Журналіста Уладзіміра Чудзянцова затрымалі на мяжы з наркотыкамі, дома прайшоў ператрус

Нехта: Чудзянцоў дапамагаў мне ў рэдактуры тэкстаў для канала

Што вядома пра журналіста Уладзіміра Чудзянцова, затрыманага на польскай мяжы нібыта за наркотыкі?

Nashaniva.com