«30 гадоў адна тэма: калі цяпер санкцыі, то для перамогі патрэбны дыялог, а калі цяпер дыялог, то патрэбныя санкцыі» — Слюнькін
Сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў апублікаваў рэзанансны допіс, у якім расказваў пра неэфектыўнасць стратэгіі каманды Святланы Ціханоўскай. Яму адказаў у сваім інстаграме Павел Слюнькін, былы дыпламат і аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах.
19.08.2024 / 17:13
Фота: скрыншот відэа TOK_talk / YouTube
Слюнькін заўважае, што дыскусіі, якую спрабуе распачаць Краўцоў, насамрэч ужо шмат гадоў:
«Беларуская палітычная сансара — 30 гадоў спрачацца пра тое, што цяперашняя стратэгія барацьбы неэфектыўная.
Тры дзесяцігоддзі раз за разам прыходзяць новыя пакаленні палітыкаў, а тэмы ўсё тыя ж: калі цяпер санкцыі, то для перамогі патрэбны дыялог, а калі цяпер дыялог, то для перамогі патрэбныя санкцыі».
Нагадвае анекдот пра прычоску, піша Слюнькін. Вось як ён гучыць: калі валасы доўгія, то іх жыццёва неабходна пакараціць, калі кароткія — нарасціць, калі ўюцца — расправіць, а калі роўныя — завіць.
«Шчыра спачуваю Валеру Карбалевічу, Юрыю Дракахрусту, Аляксандру Класкоўскаму і іншым старажылам, якія праходзяць праз гэтыя ітэрацыі туды-сюды ў ролі палітычных аналітыкаў», — адзначае былы дыпламат.
Краўцоў патлумачыў, чаму дэмсілам варта памяняць Ціханоўскую
Слюнькін: Магчыма, вызваленне беларускіх палітзняволеных абмяркоўваецца на іншым трэку
Былы дыпламат Слюнькін распавёў пра знаёмства з Мікалаем Лукашэнкам