У РПЦ расказалі, ці прымальна для святара асвячаць ядзерную зброю

Протаіерэй Канстанцін Татарынцаў, які займае ў Рускай праваслаўнай царкве пасаду першага намесніка старшыні Сінадальнага аддзела РПЦ па ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі, а таксама загадчыка сектарам па ўзаемадзеянні з Паветрана-касмічнымі сіламі Расіі, расказаў агенцтву «РИА Новости», ці дапушчальна святарам асвячаць ядзерную зброю.

10.08.2024 / 19:01

Фота: РИА Новости

«Ядзерная зброя мае велізарную разбуральную сілу. Таму, з аднаго боку, можна было б выказаць здагадку, што асвячаць тое, што сее смерць, непрымальна. Але з іншага боку — гэта зброя стрымлівання, каб тыя, у каго яна ёсць, не ўжылі яе супраць нас, гэта значыць яна — гарант міру.

І ў гэтым сэнсе асвячаць яе не з тым, каб яна было выкарыстаная паводле прамога прызначэння, а давала менавіта такі эфект — гарантыю міру, цалкам прымальна», — лічыць Канстанцін Татарынцаў.

Агенцтва адзначае, што протаіерэй Татарынцаў і сам раней служыў у Дальняй авіяцыі.

Мітрапаліта РПЦ адхілілі ад пасады пасля абвінавачванняў у сэксуальных дамагальніцтвах

Расійскія актывісты паскардзіліся патрыярху Кірылу на Веніяміна — ён не моліцца за перамогу

«У адным ложку». Сэксуальны скандал вакол фаварыта патрыярха Кірыла

Святар РПЦ, які хваліўся ўваскрасеннем расійскіх вайскоўцаў, блытае кітайцаў і якутаў

Духоўнік Лукашэнкі, які жыве напоўніцу. Што вядома пра дом, кватэры і машыны айца Фёдара Поўнага

Nashaniva.com