Алжырка, якую цкавалі ў інтэрнэце, выйграла золата Алімпіяды 

У пятніцу, 9 жніўня, на Алімпіядзе ў Парыжы былі разыграны медалі ў турніры па боксе сярод жанчын.

10.08.2024 / 07:09

Іман Хеліф радуецца алімпійскаму золату. Фота: Ariana Cubillos / AP

У вагавой катэгорыі да 66 кг перамогу святкавала алжырка Іман Хеліф. У фінале яна аднагалосным рашэннем суддзяў перамагла кітаянку Ліу Ян (5:0). Хеліф не прайграла ніводнага раўнда на Алімпіядзе.

Раней Хеліф, як сцвярджалася, праваліла на чэмпіянаце свету ў 2023 годзе гендарны тэст на чэмпіянаце свету па боксе, бо ў яе нібыта выявілі як X-храмасомы, так і Y-храмасомы, якія звычайна сустракаюцца толькі ў мужчын.

Халіф сталі цкаваць у інтэрнэце, называючы трансгендарам і мужчынам, пасля 1/8 фіналу. Тады італьянка Анджэла Карыні адмовілася працягваць бой з Халіф, назваўшы яго »несумленным». Пазней яна выбачыцца.

Алжырка Іман Хеліф нарадзілася жанчынай і запісана ў пашпарце як жанчына. У Алжыры пры гэтым катэгарычна забаронены аперацыі па змене полу.

Па словах Хеліф, пасля скандалу з яе ўдзелам у Алімпійскіх гульнях яе трэнер забараніў ёй карыстацца сацыяльнымі сеткамі і чытаць навіны.

«Дай Бог, каб гэты крызіс завяршыўся залатым медалём. Гэта будзе найлепшым адказам. Пасля шуміхі ў СМІ і пасля перамогі была сумесь радасці і суму. Сапраўды кажучы, зусім нялёгка праходзіць праз такое. Гэта нешта, што топча чалавечую годнасць», — сказала спартоўка ў інтэрв'ю.

За гендарным скандалам на Алімпіядзе ў Парыжы стаіць Расія

Алжырская баксёрка, якую раскрытыкавалі за наяўнасць мужчынскіх храмасом, паскардзілася на цкаванне

У трайным скачку на Алімпіядзе п'едэстал занялі кубінцы — і ніводзін з іх не прадстаўляе Кубу. Усе яны ўцяклі з краіны

Выхаванка беларускі Юліі Раскінай заваявала золата на Алімпіядзе

Цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на Алімпіядзе

Nashaniva.com