Мінабароны Украіны адмаўляецца каментаваць наступ у Курскай вобласці, а ў Генштабе не бяруць слухаўку

Украінскія афіцыйныя асобы захоўваюць маўчанне адносна таго, што адбываецца, піша Bloomberg.

07.08.2024 / 19:39

КПП «Суджа» пасля ўдару. Фота з дрона

Наступленне Узброеных сіл Украіны ў Курскай вобласці праходзіць на фоне маўчання афіцыйных асоб у Кіеве.

Прэс-сакратар Міністэрства абароны адмовіўся ад любых каментарыяў з нагоды аперацыі. У Генштабе УСУ наогул не адказалі на званкі амерыканскіх журналістаў.

Прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі сказаў журналістам, што амерыканскі бок мае намер запытаць у Кіева інфармацыю аб тым, што адбываецца, каб лепш разумець сітуацыю.

Наступленне ўкраінскай арміі ў Курскай вобласці пачалося напярэдадні. Мяркуючы з урыўкавай інфармацыі, якую публікуюць расійскія праваенныя блогеры, УСУ ўдалося прасунуцца на 20-25 кіламетраў углыб расійскай тэрыторыі і ўзяць у аператыўнае акружэнне райцэнтр Суджу. 

Начальнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў на нарадзе з Уладзімірам Пуціным заявіў, што прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў удалося спыніць. Тым не менш, Z-ваенкары пішуць, што ВСУ могуць заняць Суджу і яшчэ адзін райцэнтр Каранева, сітуацыю ў Курскай вобласці блогеры называюць вельмі складанай.

Z-ваенкары не падзяляюць аптымізму Герасімава: чакаюць, што да вечара Украіна возьме пад кантроль райцэнтр Коранева

Герасімаў далажыў Пуціну, што прасоўванне ўкраінцаў у Курскай вобласці ўжо спынілі

Украінцы захапілі газавымяральную станцыю «Суджа», праз якую ідзе газ ва Украіну і Еўропу

Пуцін назваў атаку ў Курскай вобласці маштабнай правакацыяй

Украінская армія ўклінілася ў Курскую вобласць на глыбіню да 15 км

Украінцы занялі тры населеныя пункты ў Курскай вобласці

«Гэта пасля адводу сіл Бацькі». У прарыве фронту пад Курскам Z-каналы вінавацяць Лукашэнку

Улады Курскай вобласці паведамілі аб трох збітых дронах і заклікалі здаваць кроў

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Nashaniva.com