Z-ваенкары не падзяляюць аптымізму Герасімава: чакаюць, што да вечара Украіна возьме пад кантроль райцэнтр Коранева

Начальнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў далажыў Пуціну, што прасоўванне ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці ўжо, маўляў, спынілі. Аднак у Z-ваенкараў іншая інфармацыя.

07.08.2024 / 17:57

Паводле звестак ваенкараў, УСУ, наадварот, прасунуліся ўглыб Курскай вобласці ўжо на 25 кіламетраў — і дасягнулі райцэнтра Коранева.

Коранева — ужо другі адміністрацыйны цэнтр Курскай вобласці пасля Суджы, які можа перайсці пад кантроль украінскай арміі.

Буйны расійскі праваенны тэлеграм-канал «Рыбарь» і блогер Юрый Кацёнак паведамілі пра ўваход украінскіх сіл у Суджу і Коранева, а ваенкар Юрый Падаляка прыклаў нават адпаведную карту.

Герасімаў далажыў Пуціну, што прасоўванне ўкраінцаў у Курскай вобласці ўжо спынілі

Украінцы захапілі газавымяральную станцыю «Суджа», праз якую ідзе газ ва Украіну і Еўропу

Пуцін назваў атаку ў Курскай вобласці маштабнай правакацыяй

Украінская армія ўклінілася ў Курскую вобласць на глыбіню да 15 км

Украінцы занялі тры населеныя пункты ў Курскай вобласці

«Гэта пасля адводу сіл Бацькі». У прарыве фронту пад Курскам Z-каналы вінавацяць Лукашэнку

Улады Курскай вобласці паведамілі аб трох збітых дронах і заклікалі здаваць кроў

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Nashaniva.com