Паста з кабачком і цыбуляй-парэем — рэцэпт

Найлепшая летняя паста — тая, што ўпрыгожаная зелянінай. Перад падачай вы можаце аздобіць гэту страву вялікай колькасцю свежага базіліку або мяты.

17.08.2024 / 07:09

Гэту пасту можна прыгатаваць усяго за 35 хвілін, і яна стане выдатным спосабам выкарыстаць летнія кабачкі. Фота: ABC Everyday, Heidi Sze

Сумесь кабачка і цыбулі-парэю выдатна спалучаецца з кансерваванай фасоляй. Таксама яе можна падаць яе з тостамі з маслам або яечняй з вялікай колькасцю перцу ў якасці прыправы.

Каб прыгатаваць макарону з кабачкамі, спатрэбіцца:

Як гатаваць

  1. Пастаўце вялікі рондаль з вадой на агонь і давядзіце ваду да кіпення.
  2. Нагрэйце алей у вялікай патэльні з тоўстым дном на сярэднім агні. Дадайце туды кабачок і цыбулю-парэй разам з 1 чайнай лыжкай дробнай марской солі. Перамяшайце, накрыйце вечкам і пакіньце гатавацца на 15-20 хвілін, час ад часу памешваючы і запавольваючы агонь, калі гародніна пачне рабіцца цёмнай (вам трэба, каб кабачок і цыбуля сталі мяккія, а не цямнелі). У залежнасці ад таго, колькі вадкасці ў вашай гародніне, вам можа спатрэбіцца дадаць трохі вады, каб гародніна не падгарэла.
  3. Пасля таго, як вада закіпіць, дадайце поўную сталовую лыжку солі і зварыце пасту al dente (то бок не пераварыце пасту, бо яна будзе гатавацца далей з сумессю кабачка і цыбулі). Захавайце 1 шклянку вады, у якой варылася паста, перад тым як зліваць ваду.
  4. Як толькі цыбуля-парэй стане мяккай, а кабачок пачне распадацца, павялічце агонь да моцнага і дадайце прыгатаваную пасту разам з невялікай колькасцю вады, у якой варылася паста. Хутка і старанна перамяшайце (пры неабходнасці дадайце яшчэ трохі вады, у якой варылася макарона), затым выключыце агонь.
  5. Дадайце белы вінны воцат, затым пармезан і перац. Перамяшайце. Падавайце з дадатковым пармезанам і перцам па жаданні.

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Рэцэпт на выхадныя. Pasta bolognese. Макарона з класічным балонскім соусам

Што прыгатаваць? Фаршыраваныя кабачкі — сытнае і духмянае гарачае 

Чыпсы з кабачка — рэцэпт

 

Nashaniva.com