У беларускіх школах будуць вучыць, як не згубіцца сярод фэйкаў і мэйнстрымаў

Міністэрства адукацыі да 2024/2025 навучальнага года зацвердзіла праграмы 6 факультатыўных заняткаў па «функцыянальнай пісьменнасці».

06.08.2024 / 22:13

Зацверджаныя праграмы наступных факультатываў:

На факультатыве «Рамяство гісторыка» вучні павінны будуць «удасканальваюць уменні складаць план і структураваць тэкст, рабіць пазнакі і выпіскі, цытаваць фрагменты тэксту, пераўтвараць тэкст, выкарыстоўваючы новыя формы падачы інфармацыі, уключаючы апорныя схемы, табліцы, малюнкі, дыяграмы».

На факультатыве «Чалавек у свеце медыя: як не згубіцца ў эпоху фэйкаў і мэйнстрымаў» дзяцей будуць вучыць «ацэньваць і аналізаваць матэрыялы медыя розных фарматаў з улікам іх спецыфікі, эфектыўна і бяспечна ўзаемадзейнічаць з інфармацыяй, атрыманай з медыякрыніц, канструктыўна мець зносіны і ўзаемадзейнічаць у медыяасяроддзі, арганізоўваць асабістую медыйную прастору».

На факультатыве «Арганізую сябе, арганізую іншых» вучні «авалодаюць эфектыўнымі формамі і сродкамі камунікацыі, набудуць навыкі дзелавой кааперацыі і самаарганізацыі, навучацца паспяхова дзейнічаць у самых розных жыццёвых сітуацыях — асабістых і прафесійных, асвойваючы практыку дзелавых зносін у працэсе сітуатыўнай дзейнасці (сустрэча гасцей, трэнінгі, перамовы, майстар-класы, публічныя выступленні і інш.)».

На факультатыве «Сусвет Тэкст» дзеці будуць «набываць навыкі працы з тэкстамі розных тыпаў (мастацкія, навукова-папулярныя, рэкламныя, юрыдычныя, інфармацыйныя), навучацца атрымліваць неабходную інфармацыю і творча пераасэнсоўваць яе, ствараць уласныя тэксты, якія адпавядаюць разнастайным камунікатыўным задачам (мастацкія творы і інфармацыйныя артыкулы, дакументы, рэкламныя аб'явы, буклеты, паштоўкі і інш.)».

На факультатыве «Фінансавая пісьменнасць. Аналізуем. Плануем. Кіруем» дзяцей будуць вучыць «выконваць праекты, накіраваныя на фарміраванне фінансавай пісьменнасці, што будзе спрыяць развіццю ўменняў прымяняць веды з фінансавай сферы ў штодзённым жыцці, выконваць практыка-арыентаваныя заданні, якія адлюстроўваюць рэальныя жыццёвыя сітуацыі праблемнага характару ў фінансавай галіне, планаваць і ажыццяўляць дзейнасць, звязаную з фінансавымі аперацыямі штодзённага жыцця».

Урэшце, на факультатыве «Адкрый свет наноў» вучні маюць «даведацца, як правільна выбіраць інфармацыйную крыніцу, авалодаюць навыкамі аналізу і ацэньвання дакладнасці інфармацыі, навучацца знаходзіць і здабываць неабходную інфармацыю для вырашэння праблемных сітуацый, якія ўзнікаюць у штодзённым жыцці».

У школах увядуць факультатыў па медыцыне

У школах з'явіцца сем новых факультатываў

«Патрэбен асобны раздзел». У новым школьным падручніку гісторыі раскажуць пра падзеі 2020 года

На беларускім школьным факультатыве збіраюцца вывучаць творчасць «Бі-2»

Nashaniva.com