Вясляр Залаты выйграў срэбра на Алімпіядзе і перадаў прывітанне Краснаполлю

У беларусаў ужо тры медалі на Гульнях.

03.08.2024 / 12:43

Яўген Залаты. Фота @olympicteamby

Вясляр Яўген Залаты выйграў срэбра ў акадэмічным веславанні ў заездзе на 2000 метраў. Беларус падчас гонкі моцна адставаў, быў апошнім шостым, але выдатна накаціў на заключных 500 метрах і заняў другое месца!

Вось відэа гонкі:

Яўген Залаты. Фота @olympicteamby

Гонку выйграў Олівер Цайдлер (Германія).

Яўген Залаты. Фота @olympicteamby

У беларусаў ужо тры медалі на Гульнях.

Нагадаем, што ўчора золата на Алімпіядзе заваяваў у скачках на батуце Іван Літвіновіч, а срэбра Віялета Бардзілоўская.

«Не чакаў, што супернікі так уключацца з самага пачатку, — распавёў Яўген Залаты пасля фінішу. — Прыйшлося на заключным адрэзку прыкласці максімум намаганняў. Выціснуў з сябе ўсё, што было. Ні гэтая паломка аўтобуса, ні іншыя абставіны ўжо не ўплывалі, веславалі з усіх сіл. 

Гэта першы медаль у мужчынскім акадэмічным веславанні. Вельмі прыемна. Прывет усёй краіне, Краснаполлю!!! Ведаю як за мяне заўзелі і перажывалі на Магілёўшчыне!» — сказаў Яўген Залаты.

Сёння беларусы больш не будуць браць удзелу ў спаборніцтвах.

У канцы наступнага тыдня пройдуць спаборніцтвы на байдарках і каноэ. Бяруць удзел Уладзіслаў Крывец (байдарка, 1000 метраў) і Юлія Трушкіна (каноэ, 200 метраў). Гэта таксама дысцыпліны, у якіх беларусы бяруць медалі.

Стаў бацькам падчас Алімпіяды. Хто такі Яўген Залаты — наша надзея ў веславанні

Беларускі батутыст Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам

Вясляр Яўген Залаты: На Алімпіядзе хачу даказаць, што Беларусь — найвялікшая краіна

Nashaniva.com