Сабаленка выйграла ў Азаранкі на турніры ў Вашынгтоне

Дзве беларускія тэнісісткі пасля адмовы ад Алімпіяды ўдзельнічаюць у турніры ў Вашынгтоне.

03.08.2024 / 07:40

Арына Сабаленка. Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP 

Сёння ноччу яны згулялі паміж сабой у 1/4 фіналу, і Арына перамагла 6:4, 6:4.

У паўфінале Сабаленка згуляе з чэшкай Мары Боўзкавай. Гульня пачнецца сёння а 23-й гадзіне.

Тым часам сёння на Алімпіядзе ў Парыжы пройдзе фінал жаночага індыдувідальнага разраду. У ім згуляюць кітаянка Чжэнь Цынівень і харватка Дона Векіч (16:30).

У фінале мужчынскага турніру ў нядзелю згуляюць Новак Джокавіч (Сербія) і Карлас Алькарас (Іспанія).

Беларускі батутыст Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам

Беларуска Віялета Бардзілоўская — срэбная медалістка Алімпіяды! Што вядома пра яе?

Анастасія Шкурдай фінішавала восьмай у заплыве на 200 м на спіне

Nashaniva.com