Ілья Яшын на першай прэс-канферэнцыі на свабодзе: Мяне не вызвалілі, а выгналі з краіны
На першай прэс-канферэнцыі вызваленых у выніку абмену расійскіх экс-палітзняволеных адзін з лідараў расійскай апазіцыі Ілья Яшын, які адбываў у калоніі прысуджаны яму тэрмін у 8,5 года, заявіў, што ягоны ўдзел у абмене адбыўся супраць ягонай волі і што яго фактычна не вызвалілі,
02.08.2024 / 20:35
Ілья Яшын паказвае сваю заяву
Яшын падкрэсліў, што асабіста ён змагаўся за сваё права застацца ў Расіі, гэта значыць у калоніі. Ён катэгарычна адмовіўся ад прашэння аб памілаванні ў Пуціна.
«Я не буду прасіць літасці ў чалавека, які і пасадзіў мяне ў турму», — заявіў ён і расказаў, як яго да гэтага схілялі.
«На наступны дзень да мяне прыехала кіраўніцтва ўпраўлення ФСВП Смаленскай вобласці і таксама працягнулі мяне ўгаворваць, што я павінен напісаць прашэнне аб памілаванні. Гэта выглядала дзіўна і дало намёкі, што пачалася нейкая дыпламатычная гульня. Але я сказаў, што ніколі не буду прасіць міласціны ў забойцы і тырана, у чалавека, якога я лічу ворагам сваёй краіны», — сказаў Яшын.
Ён паказаў сваю заяву, напісаную на імя начальніка Ляфортаўскага ізалятара, куды Яшына перавезлі, у якой гаварылася:
«Канстытуцыя Расіі забараняе высылку з Расіі грамадзян РФ без іх згоды. З'яўляючыся грамадзянінам РФ, гэтым заяўляю, што я не даю згоду на высылку з Расіі. Настойваю на сваім законным праве заставацца на тэрыторыі краіны, у якой я нарадзіўся».
Таму ён лічыць, што 1 жніўня быў не вызвалены, а выдвараны з Расіі. І цяпер больш за ўсё яму хочацца вярнуцца дадому. Прытым нават збіраўся нібыта гэта зрабіць проста з Турцыі, але разумеў, што ў такім выпадку шанцы на далейшыя абмены палітвязнямі рэзка скароцяцца, і не стаў шкодзіць іншым людзям.
Чаму расійскіх палітвязняў вызвалілі, а беларускіх не? Усё проста
Лукашэнка з Крыгерам сеў у лужыну. А сэнс вызвалення расійскіх палітвязняў вось у чым
Стаў вядомы поўны спіс вызваленых у рамках абмену паміж Расіяй і Захадам
Лукашэнка заслужыў падзяку ад Пуціна
Абменены расійскі шпіён як мінімум два разы прыходзіў у офіс да Латушкі
Былы польскі міністр: Расіяніна Рубцова Польшча павінна была аддаць за Пачобута