Пуцін асабіста сустрэў сваіх вызваленых агентаў у маскоўскім аэрапорце

Сустрэчу агентаў Расіі на Захадзе, на якіх сёння абмянялі зняволеных у расійскіх турмах замежных грамадзян і ключавых апазіцыянераў, абставілі ў маскоўскім аэрапорце «Унукава» з вялікай пышнасцю. Каля трапа самалёта іх сустракаў сам Уладзімір Пуцін.

01.08.2024 / 22:47

Скрыншот з відэа

Акрамя Пуціна, у аэрапорт прыехалі таксама кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік Службы знешняй разведкі Сяргей Нарышкін і міністр абароны Андрэй Белавусаў.

Для сустрэчы абмененых агентаў высцелілі чырвоную дарожку і выстраілі ганаровую варту. 

Віншуючы агентаў, сярод якіх і кілер Вадзім Красікаў, з вяртаннем на радзіму, Пуцін заявіў, што «радзіма пра іх не забывала ні на хвіліну». Тым, хто насіў пагоны, ён падзякаваў «за вернасць прысязе» і заявіў пра намер прадставіць іх да дзяржаўных узнагарод. 

Калі б Навальны быў жывы, ён быў бы сярод абмененых — Белы дом

Лукашэнка заслужыў падзяку ад Пуціна

З'явілася расійскае ВІДЭА, як зняволеных вязуць на абмен

Абмен зняволенымі завяршыўся, у ім узялі ўдзел 26 чалавек

«Гэта былі перамовы з Масквой, Мінск у іх не ўдзельнічаў». Офіс Святланы Ціханоўскай пракаментаваў абмен зняволенымі

Nashaniva.com