Мінскае «Дынама» перамагло «Лудагорац», але ўсё адно вылятае з Лігі чэмпіёнаў у Лігу Еўропы
«Дынама» — «Лудагорац» — 1:0.
31.07.2024 / 23:39
Фота: ФК «Дынама» Мінск
Тыдзень таму балгары на сваім полі перамаглі 2:0, а сёння ў Венгрыі, дзе беларусы праводзяць хатнія матчы, «Дынама» выйграла з мінімальным лікам 1:0, што, натуральна, не хапіла, каб прайсці ў наступны этап.
Аднак мінскі клуб працягне выступ у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы, дзе супернікам будзе гібралтарскі «Лінкольн Рэд Імпс». «Чырвоныя чэрці» ў другім раўндзе Лігі чэмпіёнаў двойчы саступілі азербайджанскаму «Карабаху» (0:2, 0:5).
Матчы пройдуць 8 і 15 жніўня.
Калі «Дынама» пройдзе «Лінкольн», то яно як мінімум згуляе ў групавым раўндзе Лігі канферэнцый. Калі ж прайграе, то згуляе акурат у плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
У сезоне 2021-2022 «Лінкольн» гуляў у групавой стадыі Лігі канферэнцый (трэцяга па статусе еўратурніру), дзе прайграў ва ўсіх шасці матчах, але перад гэтым у плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый выбіў «Рыгу» (3:1, 1:1)
У чацвер, 1 жніўня, у Венгрыі матч у адказ кваліфікацыі Лігі канферэнцый правядзе гродзенскі «Нёман». Тыдзень таму ў Румыніі ён згуляў з «Клужам» унічыю 0:0.
Саудаўская Аравія — адзіны прэтэндэнт на правядзенне чэмпіянату свету па футболе ў 2034 годзе
БАТЭ вылецеў з Кубка Беларусі на стадыі 1/8 фіналу